Аб касцёле
Ужо каля 300 год касцёл св. Францішка Ксаверыя з’яўляецца гонарам і візітнай карткай гарадзенцаў. Сваёй папулярнасці святыня не страціла і ў наш час. Архітэктура касцёла, яго ўнутраны выгляд не перастаюць абуджаць уражанні сучаснікаў, якія таксама выказваюць сваё захапленне касцёлам, што быў сведкам шматлікіх здарэнняў. Не без перабольшвання можна сцвярджаць аб выключным выхаваўчым значэнні гэтай святыні, якая адыграла значную ролю ў грамадска – рэлігійным жыцці горада на прасторы стагоддзяў. Спачатку гэта была езуіцкая калегія – цэнтр асветы і навукі, затым асяродак парафіяльнага жыцця, а сёння касцёл вядомы, як Базіліка Меншая і біскупская катэдра Гродзенскай Дыяцэзіі.