Расклад Імшаў
Звычайныя дні:
7.00 (PL), 8.00 (PL), 9.00 (PL), 12.00 (PL), 18.00
У нядзелю:
7.00 (PL), 9.00 (PL), 10.30 (PL-BY), 12.00 (PL), 14.00 (LT), 15.00 (BY), 16:30 (PL), 19.00 (PL), 21.00 (RU)
Анлайн-трансляцыя
Анлайн-трансляцыя кожнай Святой Імшы праходзіць на нашым YouTube канале. Далучайцеся!

Парафіяльныя аб'явы
Перажываем XXII Звычайную Нядзелю.
У гэтым тыдні ўспамінаем:
1. У аўторак 1 верасня, 87-я гадавіна ад пачатку ІІ Сусветнай вайны. Молімся ў гэты дзень за загінулых і аб супакоі ва ўсім свеце.
2. У чацвер 3 верасня, успамін св. Грыгорыя Вялікага, папы і доктара Касцёла. Таксама І Чацвер месяца — молімся аб святарскія і законныя пакліканні.
3. У пятніцу 4 верасня, успамін бл. с. Стэллы і 10 паплечніц, мучаніц з Навагрудка. І Пятніца месяца — набажэнства да Найсв. Сэрца Езуса.
4. У суботу 5 верасня, І Субота месяца — набажэнства да Беззаганнага Сэрца НПМ.
5. Прыпамінаем, што ад наступнай нядзелі ў нядзельным распарадку Імшаў зноў будзе Імша а г. 16.30.
6. Запрашаем усіх дзяцей і моладзь на заняткі па рэлігіі. Распарадак заняткаў можна знайсці на дошцы аб’яваў, а запісацца можна непасрэдна на занятках.
7. Увага! Па просьбе парафіянаў, расклад святых Імшаў у буднія дні застаецца на працягу ўсяго года такім жа, як і летам. Замест дзвюх Імшаў вечарам будзе адна Імша а г. 18.00.
