Да шэдэўраў унутранага абсталявання касцёла з упэўненасцю можна аднесці багатае ўбранства галоўнага алтара. У параўнанні з бакавымі алтарамі, якія ўжо былі ў касцёле, галоўны алтар быў пабудаваны найпазней. Святыня ў гэты час функцыянавала ўжо больш як 30 гадоў. Алтар у прэзбітэрыі, перанесены са старога касцёла, не ствараў адзінай цэльнасці з барочным убраннем бакавых алтароў. Мсціслаўскі кашталян Самуіл Лазовы разам з жонкай сваёй Канстанцыяй паабяцалі фінансавую падтрымку пры пабудове алтара.

На аснове гэтага абяцання, 4 чэрвеня 1736 г. рэктар касцёла кс. Антоні Хондзыньскі заключыў кантракт з разьбяром Янам Шміттам з Рэшля на Варміі. Аб тым, што майстар ведаў стылістыку гродзенскага касцёла, сведчыць факт узяцця пад сваё кіраўніцтва пасля Пэўкера майстэрні ў Рэшлі.

У заключанай умове чытаем: “Алтар павінен быць дадзены на оптыку, primam navim, які займаецца і ўдакладняе структуру сталярскую і сніцэрскую”. Пра саму структуру алтара даведваемся, што яна “павінна быць моцнай і адпавядаць модзе”. З абавязкамі майстар з Рэшля справіўся дасканала, стварыўшы ўласнымі намаганнямі ў вызначаны тэрмін арыгінальнае тварэнне. Менш года (29.IX.1736 – 31.VII.1737, ад урачыстасці св. Міхала да свята св. Ігнацыя Лаёлі) рабілі і ўмацоўвалі галоўны алтар. На жаль Самуэль Лазовы, галоўны спонсар алтара, не дачакаў хвіліны яго завяршэння, а спадкаемцы пасля яго адмовіліся ад далейшага спансаравання будоўлі алтара. 4 тысячы залатых з 6, абяцаных майстру, выплаціў рэктар касцёла з уласных сродкаў.



Галоўны алтар у гродзенскім касцёле з’яўляецца найбуйнейшым мастацкім тварэннем рэшэльскай майстэрні. Мае ён тры кандыгнацыі, напоўненыя лесам калонаў, пілястраў і манументаў. На першым ніжэйшым ярусе ў сярэдзіне была змешчана статуя апекуна касцёла св. Францішка Ксаверыя. Па баках яе былі змешчаны статуі 10 апосталаў, а пры калонах фігуры св. Самуэля і св. Канстанцыі, патронаў – спонсараў. Усіх разам манументаў – 13.

На другім вышэйшым паверсе змяшчаецца статуя Хрыста Збаўцы ў жэсце благаслаўлення, а таксама фігуры чатырох евангелістаў і дактароў Касцёла. Усіх разам манументаў – 9.

На трэцім паверсе, якая завяршае галоўны алтар, змешчана выява глёрыя, аточаная вітражом Духа Святога. Ніжэй глёрыі кленчаць персаніфікацыі чатырох кантынентаў у таварыстве анёлаў: Еўропа – нявеста з рогам пышнасці, Азія – жанчына з пяром і кадзельніцай, Афрыка – у масцы слана, Амерыка – Індыянка ў сукенцы з пер’яў.

У натупныя гады з мэтай надання каларыту галоўнаму алтару,ён быў некалькі разоў адноўлены і памаляваны белай фарбай, а пазней пакрыты золатам. 

Толькі ў 1745 г. рашэльскія майстры змясцілі ў галоўным алтары табернакулюм, які быў дапасаваны да агульнага дэкору. 7-гадовае спазненне яго стварэння пасля ўстанаўлення алтара, верагодна было прадыктавана цяжкасцямі, звязанымі з пошукам адпаведных памераў, пры адначасовым захаванні барочнага стылю. Інвентар з 1862 г. інфармуе: “Пры табернакулюм двух анёлаў меншых і двух большых, а таксама двух старога закона пазалочаных патрыярхаў”