Францыск дэ Гасу і Явір (Francisco de Gassu y Xavier) нарадзіўся 7 красавіка 1506г. у замку Ксавір, у каралеўстве Навары (сення гэта Іспанія), у сям’і заможнага і адукаванага арыстакрата шляхты баскаў. Явіры ўпарта змагаліся за незалежнасць каралеўства Навары супраць Іспаніі. Таму пасля паражэння іх радавы мантак канфіскавалі, а замак зраўнялі з зямлёй.

З дзяцінства хацеў прысвяціць сваё жыцце Богу. хлопчык старанна вучыўся, быў здольным і спартыўным юнаком. Атрымаў вельмі грунтоўную адукацыю ў Парыжскім універсітэце. У 1530 г. скончыў навучанне і атрымаў тытул магістра.

Падчас вучобы Францыск пазнаёміўся са св. Ігнатам Лаёлам, пасябраваў з ім і разам з іншымі яго вучнямі далучыўся да арганізацыі “таварыства Хрыста”. Яны жылі ў адным пакоі. Лаёла зацікавіў і здзівіў Францыска сваёй аскетычнай жыццевай пазіцыяй – гіпотэзай працы “аб наследаванні Хрыста”. Ігнат Лаёла казаў: “Марнасць над марнасцямі і ўсё марнасць, апрача кахання да Бога і Служэння Яму”. Францыск вырашыў спазнаць і стаць на новую дарогу, якую прапанаваў яму Лаёла.

У 1534 г. з пятнаццаццю таварышамі складае ў капліцы Маці Божай на Манмартры (Montrmartre) шлюбы, што ад гэтага часу будзе служыць Богу ў беднасці і чысціні, будзе працаваць як міссіянер, а таксама здзейсніць паломніцтва ў святую зямлю. У 1536 г. разам з іншымі езуітамі накіраваўся ў Рым на благаславенне Папы перад гэтым паломніцтвам. Тут у 1537 г. разам з Ігнатам Лаёлам прымае святарскае асвячэнне. У 1538-1540 гг. Францыск Ксаверый дапамагае Ігнату Лаёлу ў стварэнні першай канстытуцыі “Таварыства Езуса” і адначасова тым самым з’яўляецца сузаснавальнікам закону.

У 35-ую гадавіну свайго нараджэння Папа Павел III і партугальскі кароль Ян III адпраўляюць яго на місію на далёкі Усход. Праз 13 месяцаў падарожжаў прыехаў у Гоа – каланіяльны і гандлевы цэнтр заходняга ўзбярэжжа Індыі. Тут і пасля, дзе кідаў яго лёс, Ксаверый засноўваў трывалыя місійныя пункты з тым намерам, каб яны маглі пасля дзейнічаць самастойна. Найважнейшым яго заданнем быў хрост. Ян Павел II нагадвае ў энцыкліцы Redemptoris Mission, што місійная праца павінна імкнуцца да навяртання, да “поўнага і шчырага прыхілу да Хрыста і Яго Евангелля”, а гэта звязана з сакрамэнтам хросту.

Францыск ксаверый сам ахрысціў больш 200 тысяч паганцаў. Каб жа лепш разумець народ, да якога святы езуіт звяртаўся,ён вывучаў іх мову, звычаі і першабытныя формы рэлігій. Меў уласна створаную сістэму місіянерства, катэхізаваў, казаў пропаведзі на народнай мове, запрашаў да супрацоўніцтва мясцовых людзей, ад якіх пасля вымагаў рэгулярных справаздач. Пісаў лісты ў Рым, у якіх інфармаваў аб сваёй працы, цяжкасцях у ёй і перамогах. У 1545 г. яны, гэтыя лісты св. Францыска, былі надрукаваныя і распаўсюджаныя ва ўсіх захожніх краінах. Так Францыск Ксаверый, хоць сам і быў далека ад гэтых краін, абудзіў зацікаўленасць місіямі.

Пасля Гоа была праца ў Малаццы, Манюкі і Цэйлоне (Шры-Ланка). І ўсюды ён вызначаўся надзвычайнай стараннасцю і несустраканай да гэтага часу пакопай, якія аб’ядноўваліся ў ветлівасці і вяселым усмехам на твары.

Пасля адкрыцця Японіі вялікі місіянер у 1549 г.накіраваўся туды, дзе пераадолеўшы вялікія цяжкасці, змог зарганізаваць некалькі хрысціянскіх супольнасцей, якія дынамічна развіваліся. У 1551г., вельмі знясілены ад цяжкай евангельскай працы, Францыск вярнуўся ў індыю, ле нягледзячы на стомленасць, узяў на сябе абавязкі правінцыяла (мэра) новаўтворанай езуіцкай епархіі на гэтых землях.

У 1552г. мейсцам свайго наступнага місійнага падарожжа Францыск Ксаверы абраў Кітай. Практычна гэта дзяржава была зачынена для іншаземцаў, а тым больш для місіянераў. Усё ж Францыск даплыў да вострава Санціян, але ніхто не згадзіўся дапамагчы яму пераправіцца на кантынент. Усіх страшыла суровасць турмы.У дадатак дало аб сабе знаць здароўе вялікага місіянера – як вынік шматгадовай працы, шматлікіх падарожжаў і непрыдатны для жыцця клімат. Да апошняй хвіліны спадзяваўся знайсці дапамогу, але стала ўсё інакш… Памёр, пакінуты ўсімі, 3 снежня 1552г. на востраве Санціян, блізка ад Кітая.

Яго цела праз некалькі месяцаў было перанесена ў Гоа і там пахавана ў манаскім касцеле Бом Езус, які да цяперашніх дзен з’яўляецца месцам для нястомных паломнікаў. Рэліквія рукі знаходзіцца ў Рыме. Забальзамаванае цела святога, якое знаходзілася ў шкляным рэліквіяжу, праз стагоддзі паступова пачало паддавацца працэсу раскладу, бо больш дзесяці разоў выстаўлялася на публічнае бачанне. У 1985г. стан яго быў вельмі дрэнны. таму астанкі Францыска пераняслі ў срэбны саркафаг і больш ніколі не паказвалі.

Яго рэліквіі маюць пашану не толькі ў Азіі, але і ў Еўропе, а асабліва ў Рыме. Шматлікія апавяданні і паэтычгыя творы ўслаўляюць працу, якую выканаў святы. Яму прызначаны шматлікія касцелы і алтары як у Еўропе, так і у іншых краінах. Папа Павел V абвясціў Францыска Ксаверыя Благаслаўленым у 1619г. Праз тры гады езуіцкага місіянера кананізаваў Рыгор 15. Яго кананізацыя, якая адбылася ў Рыме ў 1622г., зліласчя з прыездам езуітаў у наш горад Гродна. Новапабудаванай святыні было нададзена імя святога. Мэтай езуітаў было распаўсюджванне культу св. Францыска Ксаверы сярод жыхароў ВКЛ.

З 1705г. святы Францыск з’яўляецца галоўным апекуном цяперашняй катэдральнай базілікі ў Гродне. Пасля св. Апостала Паўла святы Францыск Ксаверый з’яўляецца найвялікшым місіянерам каталіцкага касцёла, а з 1927г. разам са св. Тэрэсай ад Дзіцяці Езуса – апекуном замежных місіяў. З нагоды 500-годдзя нараджэння святога Францыска Ксаверыя 2006г. аб’яўлены ў ордэне езуітаў годам, які прысвечаны яго дзейнасці і асобе.