Касцёл св. Францішка Ксаверыя


Касцёл св. Францішка Ксаверыя ў Гродне без сумнення належыць да найбольш вялікіх і сапраўдных святыняў барокка, якія пабудаваны ў XVII ст. на землях Рэчы Паспалітай двух народаў. Сваёй вышынёй ён роўны найбольш вялікім езуіцкім касцёлам у Кракаве (св. Пятра і Паўла) і ў Вільні (св. Казіміра), мае 60 м даўжыні і 30 м шырыні. Саступае вышэй пералічаным касцёлам шырынёй і вышынёй галоўнай нефы, пераўзыходзіць іх аднак кампазіцыяй пабудовы. Калі кракаўскі касцёл мае толькі купал над прэзбітэрыум, а віленскі касцёл меў, акрамя таго дзве вежы на фасадзе (знятыя ў XIX ст. у выніку перабудовы на царкву), касцёл у Гродне мае дзве вежы і купал над прэзбітэрыум. Злучэнне гэтых двух архітэктурных элементаў надае пабудове масіўны характар.


Галоўны езуіцкі касцёл “il Gesu” ў Рыме


Прынцыповы архітэктурны праект касцёла ў Гродне з’яўляецца вытокам тыповага езуіцкага сакральнага збудавання. Усе законныя пабудовы гэтага перыяду звярталіся пераважна да архітэктуры галоўнага езуіцкага касцёла “il Gesu” ў Рыме. Характэрным яе элементам з’яўляецца тое, што прадаўгаватая частка ў плане злучаецца ў плане з цэнтральнай ў форме лацінскага крыжа. У праекце гродзенскага касцёла, таксама выступае на узор касцёла езуіцкага з Рыму, злучэнне вялікага купалу на даўжыні галоўнай навы з папярэчнай у форме плячэй крыжа.